Пад знакам Скарыны
Гісторыя беларускага друкаванага слова старажытная і багатая. У ёй – славутыя імёны, вялікія справы.
Сёлета, калі мы адзначаем пяцьсот гадоў ад таго часу, як Скарына падарыў беларусам першую друкаваную кнігу, вельмі важна асэнсаваць сапраўдны духоўны подзвіг і значэнне ўсяго, што здзейсніў беларускі гуманіст дзеля развіцця асветы, літаратуры, перакладчыцкай справы на беларускіх землях.
У школьная бібліятэцы арганізавана выстава “Пад знакам Скарыны”. Яна ўключае літаратуру па тэме кнігадрукавання. Чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй полацкага кнігадрукара, разгледзіць малюнкі і літары з першай Псалтыры, фота першых друкарных станкоў. Выстава прыцягвае ўвагу як вучняў малодшых класаў, так і вучняў старэйшага ўзросту.